Чым цікавіцца сучаснае мастацтва? У той дзірцы,
у якой яно апынулася, сучаснае мастацтва
цікавіцца выключна чорна-белымі здымкамі,
дзе сфатаграфаваныя нашы лёгкія – дзіравыя,
нібы ветразі кітайскіх
рыбалавецкіх
чаўноў.
Але ёсьць цэлыя этнічныя і рэлігійныя групы,
што існуюць паралельна з афіцыйнай культурай
і не заганяюцца з нагоды сьмерці мастацтва.
Скажам, грэка-каталікі Галічыны,
якія кажуць: сьмерць – гэта будзільнік,
ты сам заводзіш яго на шостую раніцы, а калі ён
будзіць цябе сваім сатанінскім дзылінканьнем,
ты пачынаеш ныць:
маўляў, яшчэ пяць хвілін,
усяго толькі пяць хвілін.
На Каляды мне давялося пераяжджаць
польска-ўкраінскую мяжу,
і гэта быў поўны аўтобус грэка-каталікоў Галічыны,
жанчыны ў хустках, з тысячай
растаманскіх амулетаў і абярэгаў,
жанчыны, якія сплавілі ў Пшэмышлі
калядны сьпірт і на выручанае бабло
закупілі абразкі, сьвечкі ды пацяганыя мошчы сьвятых
для сваіх цёплых грэка-каталіцкіх парафій.
Але дзьве жанчыны – відаць, гэта былі жанчыны
без амулетаў і абярэгаў – штосьці ня скінулі,
не пасьпелі скінуць, не закупілі мошчаў
для сваёй парафіі і разумелі, што ім за гэта будзе,
як яны ўляцелі, ня дзіўна, што паводзілі яны сябе
агрэсіўна, чапляліся да іншых жанчын,
да іхных абразкоў, і паступова ўсё гэта
ператваралася ў вялікія разборкі,
сукаблядзь – крычалі яны адна адной, нібы стары
вудысцкі праклён,
сукаблядзь – паўтаралі кіроўцы, трымаючы ў руках
срэбныя расьпяцьці,
сукаблядзьсукаблядзь – шапталі ў сьне дзеткі,
жуючы салодкую ганджу.
І ад гэтых словаў вогненая віхура
ўздымалася над сьнежнымі палямі,
так – менавіта вогненная віхура,
і пакуль гэта ўсё трывала,
сьнег згортваўся,
нібы кроў,
на халодных палях Галічыны.
Але як толькі гэтыя сукі
перасеклі дзяржаўную мяжу...
ПОЎНАЯ ВЭРСІЯ КАЛЯДНАЙ ГІСТОРЫІ НА "ПРАЙДЗІСЬВЕЦЕ"