the ree of life

Авантуры майго жыцьця

Previous Entry Add to Memories Tell a Friend Next Entry
Дзеці
mohn
[info]krasannna
Прыняццю розных працэсаў і з’яваў у жыцці свой час. Так, думкі і тэмы пра дарослых і маленькіх дзяцей ужо не пужаюць, як раней, а часта шчыра радуюць. Раней такіх думак і тэмаў і не было, а зараз атрымоўваецца часцей сустракаць знаёмых бацькоў і назіраць за іх чаканнем , знаёмствам  іх дзетак са светам.

Нядаўна незнаёмы трохгадовы хлопчык на вуліцы запытаў у мяне чыя я мама, разачаравана  задумаўся, калі я яму адказала, што яшчэ ні чыя. Бацька таго хлопчыка быў больш  дасведчаны ў пытаннях ацэнкі дзяўчыны  на прыналежнасць  да групы мамак. І суцішыў сына са словам “Я ж табе казаў, што ні чыя, а ты не верыў”. Так дарослыя разышліся з ўсмешкамі, а хопчык яшчэ думаў.

Яшчэ раней я шукала ці то рэкамендацыі па выбары фітбола, ці то практыкаванні. Са здзіўленнем спасылкі часцей прыводзілі на форумы і сайты для будучых ці ўжо бацькоў. Але праз такі заблытаны пошук прыйшла да спасылкі на фотогісторыю рускамоўных бацькоў, якія жывуць у індыі, там нарадзілася і іх дочка. іх гісторыя і бачанне чакання і родаў у вадзе – пазітыўна!

я тоже этих индийских ребят совершенно случайно нашла :)

так, вельмі пазытыўная гісторыя. Я іх яшчэ раней бачыла. Адразу захацелася ў Гоа.