the ree of life

Авантуры майго жыцьця

Previous Entry Add to Memories Tell a Friend Next Entry
THE KITE RUNNER
the ree of life
[info]krasannna
Такія кнігі трапляюцца вельмі рэдка ў мае рукі і так пранікняльна ўздзейнічаюць на мозг і эмоцыі. Ляжала яна нават некалі месяцаў на паліцы, і вось прыйшоў час. Той твор, які не магчыма пакінуць да наступнай вольнай гадзіны ці далёкай паездкі, а хочыцца прачытаць адразу і пасьля яшчэ доўга будзеш выскокваць з кнігі.
Аўтар Халед Хусэйні (Khaled Hosseini), пабачыла свет ў 2003 годзе. Чытала я  пераклад на нямецкую "Drachenläufer". Моцная кніга, цудоўны пераклад. Па-расейску гучыць "Бегущий за ветром". Ёсьць нават экранізацыя, якую большасць крытыкуе. Сама не глядзела.
З вялікай любоўю перададзены Афганістан даваенны і з вялікам сумам пасьляваенны. Асабліва кранальна паказаныя людзі, што ў іх хаваецца, як яны з гэтым змагаюцца і жывуць.

можна мне ў чаргу па яе?

ўжо не маю :( перадавала маці тобі, я яе прачытала і вярнула ў дэ

памятаю, па аглядзе на джэнерэйшан таксама выбірала кнігу і думала набыць нешта з таго сьпісу, каб быць "на моднай хвалі". Але тады з Фэдэрыка абмеркавалі, што пэўна ў такім рэйтынгу усе кнігі будуць як Коэльё, які мне пакульшто дрэнна ішоў. Дзякуй за рэцэнзыю. Зараз сапраўды цікава пачытаць, калі кніга харошая.