the ree of life

Авантуры майго жыцьця

Дзеці
mohn
[info]krasannna
Прыняццю розных працэсаў і з’яваў у жыцці свой час. Так, думкі і тэмы пра дарослых і маленькіх дзяцей ужо не пужаюць, як раней, а часта шчыра радуюць. Раней такіх думак і тэмаў і не было, а зараз атрымоўваецца часцей сустракаць знаёмых бацькоў і назіраць за іх чаканнем , знаёмствам  іх дзетак са светам.

Нядаўна незнаёмы трохгадовы хлопчык на вуліцы запытаў у мяне чыя я мама, разачаравана  задумаўся, калі я яму адказала, што яшчэ ні чыя. Бацька таго хлопчыка быў больш  дасведчаны ў пытаннях ацэнкі дзяўчыны  на прыналежнасць  да групы мамак. І суцішыў сына са словам “Я ж табе казаў, што ні чыя, а ты не верыў”. Так дарослыя разышліся з ўсмешкамі, а хопчык яшчэ думаў.

Яшчэ раней я шукала ці то рэкамендацыі па выбары фітбола, ці то практыкаванні. Са здзіўленнем спасылкі часцей прыводзілі на форумы і сайты для будучых ці ўжо бацькоў. Але праз такі заблытаны пошук прыйшла да спасылкі на фотогісторыю рускамоўных бацькоў, якія жывуць у індыі, там нарадзілася і іх дочка. іх гісторыя і бачанне чакання і родаў у вадзе – пазітыўна!

THE KITE RUNNER
the ree of life
[info]krasannna
Такія кнігі трапляюцца вельмі рэдка ў мае рукі і так пранікняльна ўздзейнічаюць на мозг і эмоцыі. Ляжала яна нават некалі месяцаў на паліцы, і вось прыйшоў час. Той твор, які не магчыма пакінуць да наступнай вольнай гадзіны ці далёкай паездкі, а хочыцца прачытаць адразу і пасьля яшчэ доўга будзеш выскокваць з кнігі.
Аўтар Халед Хусэйні (Khaled Hosseini), пабачыла свет ў 2003 годзе. Чытала я  пераклад на нямецкую "Drachenläufer". Моцная кніга, цудоўны пераклад. Па-расейску гучыць "Бегущий за ветром". Ёсьць нават экранізацыя, якую большасць крытыкуе. Сама не глядзела.
З вялікай любоўю перададзены Афганістан даваенны і з вялікам сумам пасьляваенны. Асабліва кранальна паказаныя людзі, што ў іх хаваецца, як яны з гэтым змагаюцца і жывуць.

Lake Mary
the ree of life
[info]krasannna
Учор увечары падпісвала паштоўку ў ЗША, адрэсус якой мне рандомам выкінуў сэрвес postcrossing.
Назва мясцовасці - Lake Mary. Як раз ў гэты дзень два гады таму загінула любімая Маша. Такая вестачка на іншы кантынент і сьвет.




NN
the ree of life
[info]krasannna
На працы раблю агляд прэсы пра прыезд Пляцэка.  Калі большасць незалежнай прэсы пісала пра тое, што выступ свайго госця Мартынаў праігнараваў і разважалі чаму ён гэта зрабіў,  то НН (ЗП) напісала/ў  "На мерапрыемстве прысутнічаў прэм’ер‑міністр зямлі Брандэнбург Маціяс Плацэк і міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў."
Дарэчы, заметкі пра пагарэльцаў ці забойствы бываюць там часта больш зьмястоўныя : )
Аказваецца, што на нн не толькі прагноз надвор'я падводзіць.
Але гэтым ужо нікога не зьдзівіш : )


Палац Пуслоўскіх
the ree of life
[info]krasannna
У дзяцінстве ў сваіх думках я яго часта дабудоўвала і ўяўляла  шыкоўны інтэр'ер.



І вось яго пачалі адбудоўваць, ужо можна ня толькі галаву задзіраць і глядзець на даўгія сьцены, але і прабрацца праз забароненую для ўваходу зону і пахадзіць па паверхах, глянуць з даху на Марачоўшчыну і заглянуць у разгрэбленыя сутарэньні.



Толькі вось пытаньне, што зь яго зробяць, для каго і як...




Час
the ree of life
[info]krasannna

ZEIT

Um den Wert eines Jahres zu erfahren, frage einen Studenten, der im Schlussexamen durchgefallen ist.
Um den Wert eines Monats zu erfahren, frage eine Mutter, die ein Kind zu früh auf die Welt gebracht hat.
Um den Wert einer Woche zu erfahren, frage den Herausgeber einer Wochenzeitschrift.
Um den Wert einer Stunde zu erfahren, frage die Verlobten, die darauf warten sich zu sehen.
Um den Wert einer Minute zu erfahren, frage jemanden, der seinen Zug verpasst hat.
Um den Wert einer Sekunde zu erfahren, frage jemanden, der einen Unfall überlebt hat.
Um den Wert einer Millisekunde zu erfahren, frage jemanden, der bei den Olympischen Spielen die Silbermedaille gewonnen hat.

Die Zeit wartet auf niemanden. Sammle jeden Moment, der Dir bleibt, denn er ist wertvoll.
Teile ihn mit einem besonderen Menschen, und er wird noch wertvoller.    Autor unbekannt.

ЧАС

Каб даведацца каштоўнасьць года, запытайся студэнта, што заваліў дзяржіспыт.
Каб даведацца каштоўнасьць месяца, запытайся маці, што нарадзіла дзіця раней тэрміна.
Каб даведацца каштоўнасьць тыдня, запытайся выдаўца штотыднёвіка.
Каб даведацца каштоўнасьць гадзіны, запытайся закаханых, якія чакаюць сустрэчы.
Каб даведацца каштоўнасьць хвіліны, запытайся таго, хто спазніўся на цягнік.
Каб даведацца каштоўнасьць секунды, запытайся таго, хто выжыў у няшчасным выпадку.
Каб даведацца каштоўнасьць долі секунды, запытайся таго, хто атрымаў на Алімпійскіх гульнях срэбраны мэдаль.

Час нікога не чакае. Зьбірай кожны момант, якія ты пражываеш, таму што ён каштоўны. Падзяліся ім з асаблівым чалавекам і ён стане яшчэ больш каштоўным.   (Невядомы аўтар)



Час..які мне цяжка зараз зразумець і адчуваць.


Alherd Bacharewitsch
мяжа
[info]krasannna
Герой зноў раздае інтэрвію. У інтэрвію часопісу "Шпігель" у кастрычніку 2007 яму "было сорамна за сваю краіну, кожную хвіліну".  Радыё Свабода  ён распавядае пра "убогае" беларускае жыццё. Збылася мара пісьменьніка  - трапіў ён у краіну сваёй мары - Нямеччыну і ня ведае, што яму з такім шчасьцем рабіць. Нават старонка ў вікі па-нямецку напоўнена куды больш грунтоўна за беларускую. Дакладна, сабраўся стаць беларускім Камінэрам, але ж  у інтэрвію яскрава  гэтую мэту не раскрывае.

Цікава, па якой прычыне спадар Бахарэвіч стаў у 2007 годзе стыпендыятам Гамбургскай фундацыі для палітычна перасьледуемых. На дадзены момант стыпендыят ПЭН цэнтра пісьменьнікаў у выгнаньні. Хіба прычына была ў тым, што яго кніжкі забароненыя ў Беларусі? А ці можна назваць творы забароненымі ў Беларусі, калі іх можна знайсьці  ў продажы?

Магчыма ён і мега-мозг пісьменьнік для некаторых, але не беларус у замежжы, пра якога варта з гонарам пісаць.

(no subject)
the ree of life
[info]krasannna

Тут можна намаляваць сабе добры настрой : ) я намалявала ўжо некалькі!

Так! Ты ёсьць!
the ree of life
[info]krasannna
             
Знаёмцеся з глыбокім сьветам Машы
 


музыка лета
the ree of life
[info]krasannna

Некалькі апошніх год лета зьвязьваецца з пэўнай музыкай, і сустрэчы зь ёй пачыналіся ў сяброў ці на канцэртах. Гэтым разам лета-ўспамін прыйшоў па іншай дарозе -  з невялікай фрайбургскай кавярні. John Lord (Deep Purple) з альбомам Sarabande. Цяжка паверыць, што гэты жывы альбом з этнічнымі, опэрнымі і рокпрысмакамі пабачыў сьвет ажно ў 1976 годзе.

Яшчэ адно адкрыцьцё -  Johnny Cash. Выпадкова трапілі на біяграфічны фільм “Walk the Line”. Выцягнутыя з крэсла ногі адбівалі рытмы музыкі, а праз пару дзён мы яшчэ троху патанчылі пад яго турэмны альбом, які гучаў на адкрытай пляцоўцы дробнага дортмунскага аэрапорта і праважаў мяне дадому. Кемлівыя супрацоўнікі кавярні падбавілі нават гуку, мы зразумелі, што для нас, бо вакол амаль нікога не было : )  

Каб зразумець музыку, яе трэба перажыць. Пражыць зь ёй. Пабачыць і  адчуць.


Адтуль, дзе ўласнае жыцьцё становіцца калектыўным, а жыцьцё каровы ратуюць чытаючы малітвы...
the ree of life
[info]krasannna

Крануў дакумэнтальны фільм “Галерэя Ады”. Чуткі і праўда, сымпатыі і антыпатыі да тых, хто прымаў удзел у здымках фільму (Ул. Колас, Белсат) на ўражаньні не паўплывалі. Фільм гэты зроблены, перад усім, не рэжысэрам, мастацкай і тэхнічнай групай, а людзьмі, героямі, іх лёсамі, пра якія гэты фільм апавядае.. Стужка пра Райчонак Аду - раней працавала ў школе, і ужо каторы год арганізуе мастацкія плэнэры на Шаркаўчыне - пра яе сьвет і навакольле, пра яе аднавяскоўцаў, аднадумцаў і “антыдумцаў”... Па іншаму паглядзела на вёску, на іншую іерархію матэрыялізаваных каштоўнасьцей і нязьменную, але шаткую, каштоўнасьць жыцьця і свабоды, унутранай і зьнешняй.


hospitalityclub
the ree of life
[info]krasannna
Праглядаю стужку hospitalityclub...Цікава, па якіх прынцыпах людзі абіраюць да каго зьвярнуцца і ў каго спыніцца?

Усё яшчэ нямецкае...
the ree of life
[info]krasannna
Атрымоўваю смс ад  сябра - немца- хлопца (важна для далейшага тэксту) з такім пачаткам "Wir sind Weltmeisterin!..." (увага! чэмпіёнКІ) Нямецкія футбалісткі сталі чэмпіёнкамі сьвету па футболе.  Ай ай, якая ж нацыя, эмансыпаваная, а хлопцы пішуць не чэмпіёНЫ, а чэмпіёнКІ! І гонар за нацыянальныя дасягненьні! Калі прыйдзе наша чарга?..
Я ў захапленьні..!


(no subject)
the ree of life
[info]krasannna
Мае дарагія фрэнды!
Занялася я тут сваёй курсавой, якая зьвязана з блогамі : ) Як разумееце, у беларускім нэце фактычны матэрыял мне прыйдзецца шукаць з  большага ў жж, і, каб далёка не хадзіць, у некаторых дзённіках маіх фрэндоў, то бок вас! Курсавая па параўнальнай лінгвістыцы (беларуская і нямецкая мовы), таму для курсавой у белнэце буду карыстацца толькі беларускамоўнымі тэкстамі. Тое, што "фрэнд-онлі" застаецца толькі паміж намі : ) да грамадзкасьці праз курсавую і пазьней дыплёмную не трапіць! У працы будзе цытавацца тэкст (кавалкі тэкста), а таксама пазначацца крыніца...
Ну што ж, пішыце, хто за, а хто супраць : )
Tags: ,

Трэба толькі захацець - і мы атрымоўваем, што хочам
the ree of life
[info]krasannna
                                     

Кожную раніцу такое не пабачыш. Але пачуцьці і памяць вяртаюць да ўдалых выходных!
(+2) )


...ньне
the ree of life
[info]krasannna
Мне стала цесна ў абалонцы, у якой я жыла так шмат год.. І  я знайшла для сябе тую, у якой мне утульна.  Таму мне кажуць, што я зьмянілася і прычына тут зусім не ў новай фрызурцы.

танцы пад дажджом
the ree of life
[info]krasannna
Хочацца танцаў пад сьнегам  зь белых лепясткоў квітнеючых дрэваў і пад цёплымі буйнымі кроплямі дажджу : )

з lj і без яго : )
the ree of life
[info]krasannna

З жж ці без яго, але жыцьцё пульсуе ого-ого як! : ) Нагода для часовага зьнікненьня была файная, але прыйшоў час аднавіцца...каб не ўзгадаць пра гэта на 31 дзень : ) : )


SMSпаўзалежнасьць
the ree of life
[info]krasannna

Колькі цікавых рэчаў адбываецца ў жыцьці. Шмат што забываецца, самае важнае памятаецца, мала, доўга, усё жыцьцё. Пішам адзін аднаму sms, а пасьля прыходзіцца сьціраць, таму што цяперашняя сімка і магчымасьці мабільнага  абмежаваныя.. А так  часам хочыцца перачытаць тыя думкі, што людзі спрабуюуь на розных мовах і ў розных канфігурацыях уціснуць у 160 сымбаляў. Два разы ў жыцьці я выдаліла за адзін раз усе смс двух людзей, якія былі мне вельмі блізкія, а пасьля сталі вельмі далёкімі.  Але я іх, людзей, усё роўна люблю і жадаю ім шчасьця. І сабе таксама J

Падумваю, можа пачаць файныя рэчы (а часам і проста апіскі) інфарматыўна прыцягальных  смс набіраць у тэкставым файліку перад тым, як выдаліць J

Людзі свае смс захоўваюць, а пасьля кніжкі выдаюць, а пра іх на www.studenty.by пішуць.

Што адбываецца з смс у вас?


Краіна чырвоных макаў
the ree of life
[info]krasannna
У той краіне не задаюцца пытаньнямі, якія пасьледствы прынясе цёплая зіма, такая, як у нас зараз. Там яна заўсёды цёплая.

У той краіне я не набывала хурму, лімоны і гранаты на кірмашы, а зрывала іх у садзе свайго дзеда.

У той краіне я зьбірала грыбы не ў лесе, а ў гарах, дзе стручкоў і смарчкоў(смаржкоў) так жа шмат, як і чарапах…

У той краіне квітнеюць дзікія чырвоныя макі…

І з кожным годам мне хочацца ўсё больш і больш наведаць краіну майго дзяцінства…каб узбагаціць свой успамін пра дзяцінства, каб
 узбагаціць сваё жыцьцё…